клас элементарных функцый, да якога адносяць функцыі сінуса (sin), косінуса (cos), тангенса (tg), катангенса (ctg), секанса (sec) і касеканса (cosec). Графікі Т.ф. перыядычныя, прычым графікі tg і ctg маюць перыяд π, астатнія — 2π.
Узніклі ў сувязі з даследаваннямі ў астраноміі і геаметрыі. Суадносіны паміж адрэзкамі трохвугольніка і акружнасці сустракаюцца ў 3 ст. да н.э. ў працах Эўкліда, Архімеда, Апалонія Пергскага і інш. матэматыкаў Стараж. Грэцыі. Т.ф. разглядаліся як адрэзкі і ў такой форме выкарыстоўваліся Арыстархам, Гіпархам, Пталамеем і Менелаем (1 ст. да н.э.) пры рашэнні сферычных трохвугольнікаў (гл.Сферычная трыганаметрыя). Раскладанне Т.ф. у ступенныя шэрагі атрымаў І.Ньютан (1669). Сучасную форму тэорыі Т.ф. надаў Л.Эйлер. Яму належаць таксама вызначэнне Т.ф. для сапраўдных і камплексных аргументаў, сімволіка. сувязі з паказнікавай функцыяй (гл.Эйлера формулы), артаганальнасць сістэмы сінусаў і косінусаў, формулы раскладання сінуса і косінуса ў бясконцыя здабыткі, катангенса — на элементарныя дробы. Т.ф. сапраўднага аргумента разглядаюць з дапамогай акружнасці адзінкавага радыуса (трыганаметрычнага круга), зададзенай на каардынатнай плоскасці. Вугал вымяраецца ў градусах або радыянах (радзей градах), можа змяняцца ў межах ад -∞ да +∞ і лічыцца дадатным, калі ён адлічаны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Для вострых вуглоў Т.ф. вызначаюцца таксама праз суадносіны паміж. старанамі прамавугольнага трохвугольніка. Суадносіны паміж Т.ф. вызначаюцца формуламі:
,
,
,
; паміж Т.ф. і гіпербалічнымі функцыямі ад уяўнага аргумента — формуламі:
,
,
. Т.ф. камплекснага аргумента
, дзе х i y — сапраўдныя лікі, можна выразіць праз трыганаметрычныя і гіпербалічныя функцыі, напр.,
. Існуюць таксама формулы. якія даюць магчымасць знайсці выразы Т.ф. вял. аргументаў. палавінных, падвойных і кратных (гл.Муаўра формула) значэнняў аргумента, выразіць здабытак Т.ф. праз іх суму і інш. Вытворныя Т.ф. выражаюцца праз Т.ф., напр.,
,
, першаісныя — праз Т.ф. ці іх лагарыфмы, напр., для sinx і tgx першаісныя адпаведна і . Раскладанне Т.ф. ў ступенныя шэрагі выкарыстоўваецца пры набліжаным вылічэнні іх значэнняў. напр., з дакладнасцю да 0,0003
пры 0 < x < π/4, а таксама пры вызначэнні Т.ф. ад камплексных пераменных. Т.ф. выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і тэхнікі. напр., для апісання перыядычных (у т. л. вагальных) працэсаў.
А.А.Гусак.
Сувязь трыганаметрычных функцый вострага вугла: 1 — са старанамі прамавугольнага трохвугольніка (sinα = a/c, cosα = b/c, tgα = = a/b, ctgα = b/a, secα = c/b, cosecα = c/a); 2 — з адрэзкамі, звязанымі з акружнасцю адзінкавага радыуса (sinα = AB, cosα = OB, tgα = CD, ctgα = EF, secα = OC, cosecα = OF, I—IV — чвэрці).Графікі трыганаметрычных функцый: 1 — y = sinx; 2 — y = cosx; 3 — y = tgx, 4 — y = ctgx; 5 — y = secx; 6 — y = cosecx.